Выбери любимый жанр

Кажух старога Анiсiма - Колас Якуб Михайлович - Страница 1


  • 1/1
Изменить размер шрифта:

1

Якуб Колас

Кажух старога Анiсiма

Хто толькi ведаў старога Анiсiма, той ведаў i яго стары кажух. Нiколi ён з iм не расставаўся - нi летам, нi зiмою. Такi ўжо быў звычай у старога Анiсiма. А як ён шанаваў гэты кажух!

Ад доўгiх часаў жыцця кажух зусiм сашмуляўся, вылiняў, i сам чорт не сказаў бы, цi гэты кажух быў белы, цi чырвоны. Дый сам гэты кажух стаў непадобны да кажуха, а калi яго i называлi кажухом, дык ужо ў сiлу звычаю. Памiж мужыкоў было многа жартаў пра гэты кажух. Дзецi проста пальцамi тыкалi на яго, як толькi дзед Анiсiм з'явiцца на вулiцу. А дзед як бы i не чуў, i вухам не вёў. Толькi ўжо як стануць надта дапякаць, ён усярдуецца.

Калi кажух i трымаўся так доўга, дык толькi дзякуючы старому Анiсiму: чуць дзе з'явiцца дзiрка, ён браў iголку, нiтку, чапляў на нос акуляры i садзiўся за рапарацыю кажуха. Зашые адну дзiрку, паложыць латку, прыгладзiць, глядзiш у другiм месцы кажух разлазiцца. Зноў дзед садзiцца за работу. Потым ён больш нiчога i не рабiў, як толькi стаўляў латкi. Латкi чаплялiся за латкi, то як кастры аладак, то як кучкi медзякоў. I не было на кажусе нi аднаго жывога месца: так застракацiлi яго белыя i чорныя нiткi i так патыкала яго iголка. А колькi ўсякага бруду завялося ў кажусе! Ды станоўкi быў гэты дзед: нiчым яго не пераставiш, нiяк не ўдзяўбеш яму ў галаву, што схадней зрабiць новы кажух.

- Ого! Зрабiць новы кажух! Лёгка сказаць "зрабiць новы кажух", - круцiў дзед старымi калтунамi, пачынаў вылiчваць i заўсёды канчаў тым, што рабiць новы кажух яшчэ рана.

- Га! Цi многа ты налiчыш, хто б меў такi добры кажух! Ведаю я цяперашнюю моду. Зробiць стрынгаля i бегае, як кот з апечаным задам, калi мароз ударыць, - смяяўся Анiсiм.

- Бадай ты спрогся, стары пень! - лаялiся мужыкi. - Гэта ж ён расплодзiць такога бруду, што i не акараскацца, - заразу развядзе.

I вось маладыя хлопцы надумалiся ўкрасцi гэты кажух i спалiць. Але ж як яго ўкрасцi? Праўда, цяпер дзед жыў адзiн - усе паразбягалiся ад яго. Толькi прусы ды тараканы гняздзiлiся ў суседстве з дзедам. I дзед так шанаваў свой кажух, нiколi з iм не расставаўся i так крэпка з iм зжыўся, што трудна было пазнаць, дзе пачынаўся дзед i дзе канчаўся кажух. А зойдзеш у хату, як ён спiць, - прусакi i ўсякi бруд так заварушыцца, што няiменна абудзiць дзеда. Толькi ж хлопцы выбралi-такi часiну. Дзед спаў. Але i спаў ён у кажусе. Думалi, думалi хлопцы, як выкрасцi кажух. Нiчога не прыдумалi, як толькi расперазаць яго i лёгенька сцягнуць. Але старыя спяць чутка. Праўда, кажух такi расперазалi. А як сталi здымаць яго, дзед абудзiўся. Стары быў яшчэ крэпак. Як схопiцца ён, як пагонiцца за хлопцамi, як пачне латашыць кульбаю! Не для ўсiх скончылася шчаслiва: хто сiняк зарабiў, хто лiхтар на лбе, а хто дык i рэбер не далiчыўся. Толькi i паспелi зрабiць, што рукаў адарваць i кусок крыса вырваць. Але дзед уставiў новы рукаў з старой аўчынкi i нават каўнер падправiў. I ўсё ж такi фарсiць у старым кажусе.

- Ахвота вам, хлопцы, займаць старога! Бог з iм. Няхай дацягае свой век. Колькi яму засталося? А памрэ ён, i кажух пахаваем з iм: разам жылi, няхай разам i спачываюць.

Але хлопцы на гэтую гутарку не згадзiлiся: ходзяць за дзедам крок у крок ды кажух яго скубуць. А выжыўшы з розуму дзед ганяецца за iмi з кульбаю.

1
  • 1/1
Перейти на страницу:
Мир литературы

Жанры

Фантастика и фэнтези

Детективы и триллеры

Проза

Любовные романы

Приключения

Детские

Поэзия и драматургия

Старинная литература

Научно-образовательная

Компьютеры и интернет

Справочная литература

Документальная литература

Религия и духовность

Юмор

Дом и семья

Деловая литература

Жанр не определен

Техника

Прочее

Драматургия

Фольклор

Военное дело